Смак роднай мовы

Cёння ў свеце шмат цудоўных моў.

Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай.

Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен  быць перад ёй  абавязак.

“Вучымся размаўляць па-беларуску”На сёння гэта вельмі балючая праблема. Яна паўстала не толькі перад установамі адукацыі, але і перад вамі,бацькамі. Кожны народ шануе і паважае сваю мову. Калі мы хочам, каб нас паважалі народы іншых краін, мы павінны ведаць сваю мову і ўмець на ей размаўляць.  

Паважаныя бацькі! Мы прапануем для вас рубрыку “Смак роднай мовы”. Спадзяемся, што размешчаныя матэрыялы дапамогуць вам у справе далучэння дзяцей да вывучэння роднай мовы.

З чаго пачаць у сям’і вывучэнне роднай мовы? Пачніце з калыханак, чытання кніжак-малютак. Прывітання на роднйа мове. Затым звярніцеся да збораў у садок у гульневай форме. “А давай апранацца па-беларуску!”-прапануйце дзіцяці. І называйце яго аддзенне:шкарпэткі, насоўка, кішэнька, каўнерык, гузікі, боцікі. Праз некалькі дзён ваша дзіця без памылак будзе знаходзіць адпаведную рэч, а потым і само назаве яе па-беларуску.

На кухні няхай маці пазаве дачушку гатаваць ежу па-беларуску. Назвы садавіны, агародніны, посуду, электрапрыбораў дзеці запомняць хутка і з задавальненнем будуць ужываць іх у размове.

Тым часам, тата, займаючыся рамонтам кватэры, разам з сынам разбіраюцца, якія патрэбны цвікі, дошкі, шпалеры і іншае.

Ідучы па вуліцы з малнькім грамадзянінам Беларусі, раскажыце яму аб памятніках архітэктуры нашага горада, назавіце па-беларуску назвы крамаў, транспарту, дрэвы ў парку, хатніх і дзікіх жывел.

Не трэба навязваць дзецям размову, калі яны змарыліся або хочуць пагуляць.

Рухайцеся паступова, але ўпарта, і тады, калі ваша дзіця пойдзе ў школу, вы ўбачыце, што нездарма бавілі з ім час, далучаючы яго да роднай мовы.

Лічыце, гэта займае шмат часу ці патрабуе дадатковых ведаў? Не? Тады, не адкладаючы, бярэмся за работу і добрых вам з дзецьмі гульняў па-беларуску.